Беларускія дарогі

 

На беларускіх дарогах паспаліты народ.

Кагосьці цягне на захад, нехта пнецца на ўсход,

Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт

Гэта зусім не распуста,

Гэта розьніца ў густах

 

Па-беларуску дарога называецца “шлях”

Альбо гасьцінец ці сьцяжына, ну як-небуць вось так…

Каля дарогі – ваўкі, па-над дарогай - каршак.

Жывёльны сьвет Беларусі

Багаты й разнастайны.

 

Па беларускіх дарогах столькі крочыла ног

Чаравікаў, ботаў

нагавіцаў, панчох

Тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей.

А што ж вы хочаце, людзі,

Так было і гэтак будзе...

 

Над беларускай дарогай пралятаюць буслы,

Па беларускай дарозе праяжджаюць паслы.

Паслы ніколі нічога не гавораць услых.

Пра гэта нам сказаў

Нацыянальны канал.

 

Рэфрэн:

Чуеш, как пяе зямля

Ляляля, ляляля.

Чуеш, як гудзе вясна

Нанана, нанана.

Чуеш, як сьпяваем мы –

Ы-ы-ы-, ы-ы-ы!

Песьні пра дарогі

І ня толькі.

 

На беларускіх дарогах гудуць камары,

Па беларускіх дарогах ідуць трактары,

Для трактароў не бывае ўрадлівай пары –

Ці то дажджы, ці то вецер,

Ці сонца кепска сьвеціць.

 

На беларускіх дарогах – сэрца маё,

Тут пачынаецца ўсё, тут завяршаецца ўсё.

Прывітаньне, жыцьцё, да пабачэньня, жыцьцё

На беларускіх дарогах,

Беларускіх дарогах...

 

Рэфрэн.

 

О-о, гэта ўсё

 

Я хацеў бы мець машыны

«Мэрсэдэс» і «Ягуар»,

Я хацеў бы мець краіну,

Дзе бы я быў гаспадар,

Мне бы мудрасьць Саламона

Ці хаця бы адну трэць,

І каб грошай было мора,

Каб хацелася хацець,

Я хацеў бы быць культурным,

Ведаць шмат і шмат спазнаць,

Я хацеў бы на Сатурне

Хоць адзін раз пабываць,

Мне бы скрыпку Страдывары,

Мне б карціну Пікасо,

Мне б аўтограф Рынга Стара –

Я хацеў бы гэта ўсё.

 

Рэфрэн:

О-о, гэта ўсё.

 

Мне бы нюх як у сабакі,

Мне бы зрок як у арла,

Мне бы клюшні як у рака

І спакой як у слана.

Я бы свой дзень нараджэньня

На Багамах адзначаў.

Я хачу задавальненьняў

Зь відам на марскі прычал.

Каб лілося піва з бочак

І каб шмат было віна,

Каб хапала дня і ночы,

Каб ня рвалася струна.

Я хацеў бы ў Галівудзе

Зьняцца разам з Шэран Стоўн.

Не судзіце строга людзі,

Бо, напэўна, гэта ўсё.

 

Рэфрэн.

 

Не сядзіцца мне ў кватэры, -

Я даўно ўжо не студэнт,

Я хацеў бы ў Грандатэлі

Мець свой люкс-апартамэнт.

Каб жыцьцё было цікавым,

Майкам Тайсанам хачу,

Я хачу сусьветнай славы –

Мне ўжо гэта па плячу.

Я хацеў бы быць героем

І сваім сярод крутых,

Лепшым, першым, непаўторным,

Незалежным ад усіх.

На сваё на пахаваньне

Я хацеў бы паглядзець,

Каб сказаць на разьвітаньне:

«Ўсё, табе прыйшоў канец!»

 

Рэфрэн.

 

Вайна

 

Вайна!

Вайна!

Вайна!

Вайна!

 

Вайна была заўсёды.

Вайна наш правадыр.

Мы гінем за свабоду,

Змагаемся за мір.

 

Мы любім нашу зброю

І верым толькі ёй.

Мы дыхаем зямлёю,

Палітаю крывёй.

 

Рэфрэн:

Нам так загадалі –

Па цэлі страляць.

Нас так рыхтавалі –

У баі выжываць.

Нам не пагражалі,

Ніхто не кранаў,

Нам проста сказалі:

Вайна!

Вайна!

Вайна!

Вайна!

 

Тры тысячы гарматаў,

Гранаты і фугас.

Мы добрыя салдаты.

Вайна абрала нас.

 

Ляцяць ракеты ў неба

І асьвятляюць ноч.

Мы знаем, што нам трэба,

І ў гэтым наша моц.

 

Рэфрэн.

 

Сакрэт сусьветнага сьвятла

 

У звыклым стане

Глядзіш на белыя сьнягі

Твой стан нірваны

Табе знаёмы й дарагі

Глядзіш на мора

Глядзіш на хваляў белы шум,

А бачыш горад,

Яго сталёвую душу.

 

Рэфрэн:

А дзе шукаць і дзе знайсьці і дзе схаваць?

А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?

Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?

Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?

 

Каляды блізка –

Прамень чароўнага вагню

Тваё дзяцінства

Бы абудзілася ад сну

І недзе побач

Сакрэт сусьветнага сьвятла

Знайшоў яго бы,

Падняцца б толькі з-за стала.

 

Рэфрэн.

 

Усё як трэба –

Усё паміж дабром і злом.

Гарыць папера,

Дае дрыготкае сьвятло.

 

Прастора

 

Гэта ня важна – позна ці рана,

Важна, з кім ідзеш.

Я іду па самым краі,

Пойдзеш – прападзеш.

 

Пр.:

Што ў тваім сэрцы не прадаецца –

Гэта сьвятло душы.

Неба і зоры –

Гэта прастора

Дзеля таго, каб жыць.

 

Небясьпечна! Асьцярожна!

Пад стралой ня стой!

Гэта ня важна – нельга ці можна,

Важна, хто з табой.

 

Я іду па самым краі,

Праз нуду і страх.

Што знаходжу, што губляю,

Усё ўз маіх вачах. 

 

Лёгкія-лёгкія

 

Здымай сядло,

Гасі сьвятло.

Па плечы сьнегу намяло.

Ці то ня сьнег,

Ці проста час

Зьмяняе сьвет,

Зьмяняе нас.

Растуць дамы

Пасьля дажджу.

Будуем мы

Сваю мяжу.

Будуем мы

Магутны мур,

Каб там схаваць

Сваю душу.

 

Рэфрэн:

Лёгкія-лёгкія

Нашы далёкія.

Цяжкія-цяжкія

Блізкія нашыя.

Сьветлыя-сьветлыя

Нашы памерлыя.

Цёмныя-цёмныя

Нашы штодзённыя.

 

У сьветлым сьне

Ці ў цёмных днях

Сказалі мне,

Што ты – мая.

Ніхто нічый.

Усе свае.

І кожны дбае пра сябе.

І кожны сам

Сабе бальзам

На раны лье начной парой.

І мы глядзім

Бязглузды фільм,

Дзе кожны – сам сабе герой.

 

Рэфрэн.

 

Было і ёсьць.

І наша злосьць,

Нібыта ў глытках нашых косьць.

Над намі страх,

Нібыта сьцяг.

І мы жывем, нібы ў гасьцях.

Зьбірай сяброў,

Запальвай газ.

Усё стагодзьдзе – дэкаданс.

Здымай сядло,

Гасі сьвятло.

Па плечы сьнегу намяло.

 

Рэфрэн.

 

Хавайся ў бульбу

 

Баіцца мой сябар, калі навальніца,
Баіцца другі, што ня зможа напіцца,

Палохае трэцяга моцная ўлада,

Чацьверты баіцца памяншэньня акладу.

Усё гэта так, так, так,

А можа быць не, не, не...

Але пытаньні гэтыя не да мяне.

Я, зрэшты, магу параіць адно:

Схавацца ў бульбу ці легчы на дно.

 

Рэфрэн: Хавайся ў бульбу!

 

Баіцца хірург, што сарвецца рука.

Баіцца студэнт ваенрука,
Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў,

Баіцца актор, што show must go on.

Усё гэта так, так, так,

А, можа быць не, не, не...

Баюся я, баісься ты, баяцца цябе, баяцца мяне.

Такая ў нашага народу нялёгкая праца –

Усе й паўсюль павінны баяцца.

 

Рэфрэн.

 

І страшна пажарным, і страшна міліцыі,

І страшна рабочым у нашай сталіцы,

Бо будуць шукаць, і могуць знайсьці

Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці.

Усё гэта так, так, так.

Усё гэта кепскі знак.

Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк.

А бульба ўрадзіла з высокаю батвой...

Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой.

 

Рэфрэн:  

Хавайся ў бульбу! –

Кажа наш беларускі народ

Хавайся ў бульбу! –

У агарод.

Хавайся ў бульбу,

Каб ня ўбачылі, каб ня знайшлі.

Хавайся ў бульбу!

Бліжэй да зямлі.

 

Юра, ёлкі-палкі, Коля

 

Будоўля ішла, і рабочы сказаў:

Юрый, пайшлі пасьля зьмены ў спортзал.

А Юрый яму паказаў свой білет:

Даруй, Мікалай, я іду на балет.

 

Юра, ёлкі-палкі, Коля!

 

Мінула два тыдні і Юрый сказаў:

Пайшлі, Мікалай, на спэктакаль “Гроза”,

А Коля яму паказаў свой білет:

Даруй мне, але я іду ў Інтэрнэт.

 

Юра, ёлкі-палкі, Коля!

 

Яны збудавалі амаль што ўвесь дом,

І Юрый сказаў цёплым сонечным днём:

Пайшлі, Мікалай, на выставу Далі!

І Коля сказаў: Добра, Юрый, пайшлі!

 

 Юра, ёлкі-палкі, Коля!

 

FM

 

Усё пад кантролем – спакойна!

Сэрца краіны на чцжфх далонях.

Мы самі ствараем сваю рэпутацыю.

Мы сёньня ідзем на радыёстанцыю.

 

Апошнія навіны расскажам.

Трэба? – Адкажам на ўсе пытаньні.

Імправізацыя без правакацыяў –

Гэта фармат усіх радыёстанцыяў.

 

Рэфрэн:

FM FM FM FM –

Мы тонем, мы не плывем

FM FM FM FM –

Мы гінем, мы не жывем.

FM FM FM FM –

Мы слухаем, слухаем

FM FM FM FM

FM FM FM.

 

Усім прывітаньне і дзякуй.

Трэба сьмяяцца, ня трэба плакаць.

Жаадаем вам посьпехаў у творчай працы,

Да новых сустрэч, радыёстанцыя.

 

Рэфрэн.

 

3 Чарапахі – 2

 

Каб разьлічана й сур'ёзна

Паглядзець на гэты сьвет,

Трэба мець цьвярозы розум

І спакой у галаве.

Гэта сур'ёзна.

Добра, ды позна.

 

Рэфрэн:

Мы – проста дзеці,

Блукаем па сьвеце.

Сонца нам сьвеціць.

А ў галаве – вецер.

 

Калі ўласная кар'ера

Падымаецца ўгару,

Трэба дзякаваць Карнэгі,

Фройду, Шапэнгаўэру.

Гэта сур'ёзна.

Добра, ды позна.

 

Рэфрэн.

 

Будзе ўсё ў цябе ў парадку,

Будзе добра ўсё з табой,

Будуць грошы. Будуць градкі,

Глеба, гліна, перагной,

Будзе добрая ўлада,

Будзе нешта на стале,

Аптымальныя расклады,

Ды чагосьці не стае.

Гэта сур'ёзна.

Добра, ды позна.

 

Рэфрэн.

 

Маё пакаленьне

 

Маё пакаленье

У цемры расло.

Цяпер яму цемра –

Таксама сьвятло.

Маё пакаленьне

Расло на мяжы

З заслонай жалезнай

У самай душы.

 

Маё пакаленьне

Хаваецца ў цень.

У сьвет летуценьняў,

Ва ўчорашні дзень.

Маё пакаленьне

Гуляе і п’е,

Стаіць на каленях,

Ня любіць сябе.

 

Набыць бы даляры,

Прадаць бы рублі,

А потым падалей

Ад гэтай зямлі.

Мы – вольные птицы,

Пора, брат. Пора,

На стомленых крылах

У вырай ці ў рай.

 

Маё пакаленьне

Сядзіць пры стале,

Сядзіць у турме і

Сядзіць на ігле.

Сядзіць на пасадзе

І любіць стагнаць:

І трэба падняцца,

І цяжка стаяць.

 

Мы, беларусы, з братняю Русьсю

Шукалі да шчасьця дарог.

У бітвах за волю, ў бітвах за долю

Нас гэты шлях перамог.

Нас аб’яднала, ні многа ні мала –

Удзел у дурной барадзьбе.

Коласу слава, слава Купалу,

Але дзе мейсца тут для цябе?..

 

Згрызоты сумленьня,

Пакуты душы…
Маё пакаленьне -

Маё настальжы.

Твае сутарэньні,

Твае гаражы,

Сьпісаныя сьцены,

Жыцьцё на мяжы.

 

Нібыта нядаўна,

Нібыта даўно.

Састылая кава,

Дапіта віно.

Маё пакаленьне,

Махая крылом,

Кровавую пищу

Клюёт под окном.

 

 

 

 

Фабрыка

 

І вось гэты новы дзень –

Дзень як дзень, з ланцугу.

А я ў вакно глядзеў

Празь імжу, праз смугу.

Выбіраеш? Выбірай

Каляровы небакрай.

Выбіраеш? Выбірай

Дзіўны край, Індакітай.

 

Рэфрэн:

Толькі фабрыка ў маім акне

Будзе жыць у летаргічным сьне

Толькі фабрыка ў маім вакне

Не прачнецца нават па вясьне

 

Прыйшоў гэты новы дзень

І згарэў, не сагрэў.

І ты ў гэты новы дзень

Пасталеў, пастарэў.

Робіш выгляд? Я раблю,
Што люблю ўсю зямлю.

Добры вечар, добры дзень...

Нібы колы па вадзе...

 

Рэфрэн.

 

Прыйшоў невядома хто,

Шэры твар, бляклы твар,

Сказаў, што цяпер ён тут

Гаспадар...

 

І можна ўсё забыць,

Есьці й піць, сноў ня сьніць.

І можна набыць віно

І глядзець у вакно.

Разумееш? Зразумей,

Што ня згас яшчэ агмень,

А калі агмень ня згас,

Нам згасаць яшчэ ня час.                                   

 

 

Hosted by uCoz